Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /var/www/detstih/data/www/detstih.ru/includes/menu.inc).

Сняжынкі
Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.

Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.

Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

-----

Першыя сняжынкі
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі…
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

-----

Курапаты
Сыходзяць снігі і на ўгрэтых узлесках,
Адна за адной зацвітаюць пралескі.
А ў лесе ля Менску, ва ўрочышчы болю
Таксама струменіцца сонца скрозь голле,
Цалуе і песціць жаўтлявы пясочак,
Нібыта да костак прагрэць яго хоча!
Трапечуць, як свечкі, бялюткія кветкі -
бясконцых растрэлаў маўклівыя сведкі.
Спачылі ахвяры, зарылі іх катаў,
А ў лесе праклятым цвітуць курапаты.
Як белая замець, як вечная памяць,
Якую нікому нічым не запляміць!

-----

У чаканні зімы

Шэрае неба хмары гайдае
Сумную песню вецер спявае
Рэдка знянацку з-за небасхілу
Выгляне сонца пужліва
Сум і маркота,холад і дожд
Стукае сэрца тужліва
Лісьце зчарнела,травы пажоўклі
Стог адзінокі ў полі стаіць
Песні птушыныя ў лесе замоўклі
Клін запаздалы ляціць
Дзесьці знікае ў малочным тумане
Быццам ляцеў і няма
Хутка знямелую землю накрые
Белаю коўдрай зіма.

Белорусские стихи для детей